Раніцай 13 лістапада ў смеццевым кантэйнеры ў доме № 37 на вуліцы Стаханаўскай у сталіцы быў знойдзены труп 48-гадовага мінчаніна з нажавымі раненнямі.

10 лістапада мужчына прыйшоў у госці да знаёмых, выпівалі. Праз нейкі час 42-гадовая жанчына пайшла, а паміж яе 39-гадовым сужыцелем і госцем усчалася сварка, у выніку якой гаспадар кватэры зрабіў сабутэльніку каля 10 нажавых раненняў, ад чаго той памёр. Двое сутак труп праляжаў у кватэры, а ў ноч на 13 лістапада сужыцелі загарнулі яго ў поліэтыленавыя пакеты і коўдру і вынеслі ў кантэйнер для смецця.

Мужчына і жанчына затрыманыя. Следчым аддзелам пракуратуры Мінска распачата справа па ч. 2 арт. 139 КК (забойства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?