Хто рана ўстае — таму Бог дае!

Супольнымі намаганнямі наведвальнікаў nn.by 200-тысячная адзнака была перадолена ў 7:02 14 лістапада. Юбілейным стала лаканічнае меркаванне карыстальніка «каска». На навіну пра тое, што на навагрудскай царкве Барыса і Глеба ўсталёўваюць «цыбуліны», ён адрэагаваў папросту, але надзвычай ёміста — «проСТА ЖАХ!».

Чакаем ад «каска» тэлефанавання ў Рэдакцыю (017) 284-73-29, (029) 707-73-29, (029) 613-32-32. Яго чакае прыемны сюрпрыз.

Нагадаем, што папярэднім пераможцам быў Danik. 7 красавіка 2009 ён пракаментаваў артыкул «Пасол Вайс: Германія і ЕС гатовыя да супрацоўніцтва больш, чым калі‑небудзь», дадаўшы 100-тысячнае меркаванне на сайт. Улік каментароў на сайце вядзецца з 8 верасня 2006 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0