Калгас па-італьянску: фірма Bissolo Gabriele з Вероны ўзяла пад сваё крыло занядбаную гаспадарку пад Кобрынам. Цікава, што дзяржаўнае заданне распаўсюджваецца нават на гэтае замежнае прадпрыемства: сёлета італьянцы здолелі яго нават перавыканаць, бо быў добры ўраджай пшаніцы, піваварнага ячменю ды кукурузы.

На сёння ў фірме стала працуе больш за семдзесят чалавек, у тым ліку — некалькі самых сапраўдных італьянцаў.

Карэспандэнты пахадзілі па вёсцы Залессе, дзе знаходзіцца былы калгас, паразмаўлялі і з італьянцамі, і з мясцовымі жыхарамі, а таксама адшукалі ў вёсцы італьянскі след!

Дарэчы, як вы думаеце, чый партрэт вісіць над крэслам кіраўніка «італьянскага калгаса»?

Адказ шукайце ў нашым відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?