На фінальнае шоу і вячэрнюю генеральную рэпетыцыю дзіцячага «Еўрабачання» білеты ўжо прададзены. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі, выканаўчы прадзюсар дзіцячага «Еўрабачання» Аляксандр Мартыненка

10 лістапада падчас анлайн-канферэнцыі на сайце тэлекампаніі.

Паводле яго слоў, цяпер «Мінск-Арэна» прадае білеты на яшчэ адну дзённую генеральную рэпетыцыю. Усе рэпетыцыі, на якія прадаюцца білеты, не будуць адрознівацца ад асноўнага конкурснага дня. Адзіная розніца — не будзе галасавання (хоць будзе яго імітацыя), і не будзе названы пераможца.

Раней арганізатары ў якасці адной з зорных персон, якая можа прыехаць на дзіцячае «Еўрабачанне»,

называлі актрысу і спявачку Джэніфер Лопес.

Адказваючы на пытанне наконт запрошаных зорных гасцей, Мартыненка паведаміў пра запланаваны прыезд Аляксандра Рыбака.

«Што да Джэніфер Лопес…

Я ўпэўнены, што гэта першы конкурс, які праходзіць у Мінску, але не апошні, — сказаў Мартыненка. — Я спадзяюся, што на адзін з іх, які будзе праходзіць у „Мінск-Арэне“, Джэніфер абавязкова прыедзе».

«Зоркі групы, А, на жаль, яшчэ вельмі мала ведаюць пра Беларусь і ў іх ёсць такая прывычка спазняцца ці не ў час прыязджаць, а паколькі гэта прамая трансляцыя, то ўсё павінна быць разлічана па секундах і ўсе павінны быць дысцыплінаваныя, — дадаў ён. — Мы ўлічвалі гэтыя моманты. Я ўпэўнены, мы зробім шоу цікавым, хай там і не будзе артыста групы, А, ад гэтага шоу не будзе сумным».

Для ўдзельнікаў «Еўрабачання», як паведаміў Мартыненка, будзе арганізавана вялікая экскурсія па Мінску. Акрамя гэтага, запланаваныя два вечары ў Еўраклубе (ён размесціцца ў Палацы Рэспублікі) з конкурсамі, віктарынамі, дыскатэкай, каб дзеці змаглі пагутарыць адзін з адным. Таксама дзеці пабываюць у адным з мінскіх клубаў, дзе ў іх распараджэнні будзе боўлінг, гульнявыя аўтаматы і розныя пачастункі са страў беларускай кухні.

«Мы вельмі спадзяёмся, што яны пабываюць у Беларускім цырку, праўда, будаўнікі пакуль не паспяваюць своечасова скончыць рамонтныя работы там, — сказаў ён. — Спадзяёмся, што яны пастараюцца, і ўдзельнікі дзіцячага „Еўрабачання“ стануць першымі наведвальнікамі ўжо адрамантаванага Беларускага дзяржаўнага цырка». Таксама ў «Мінск-Арэне» для канкурсантаў зроблены вялікі гульнявы пакой.

Нагадаем, фінал дзіцячага «Еўрабачання-2010»

пройдзе ў Мінску 20 лістапада. Удзельнікі конкурсу з 14 краін з’едуцца ў Мінск да 15 лістапада.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?