daylife.com

daylife.com

Лідэр дэмакратычнай апазіцыі М'янмы Аун Сан Су Чжы хутчэй за ўсё адхіліць любыя дадатковыя ўмовы вызвалення пасля заканчэння тэрміну хатняга арышту, сказаў яе адвакат.

Раней ваенныя ўлады абяцалі вызваліць лідэрку апазіцыі, тэрмін хатняга арышту якой заканчваецца ў канцы гэтага тыдня, адразу пасля выбараў.

Аун Сан Су Чжы 14 з апошніх 20 гадоў правяла пад хатнім арыштам.

На мінулых выбарах, першых за апошнія 20 гадоў, большасць галасоў (каля 80%) атрымала партыя, звязаная з кіроўнай у краіне ваеннай хунтай. Партыя «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» Аун Сан Су Чжы байкатавала выбары.

Заходнія краіны і праваабарончыя арганізацыі ўжо заявілі, што выбары ў М'янме не былі ні сумленнымі, ні свабоднымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?