Падчас візіту Пуціна чарговую правакатыўную акцыю правёў украінскі рух «Фемен».

На гэты шасцёра актывістак агаліліся каля помніка Леніну ў Кіеве. Пры гэтым яны скандавалі лозунгі: «Пуцін, чапай палюбоўніцу, а не Украіну», «Украіна — не Аліна», " Нас так лёгка не нагнёш «, «Крамлёўскім карузлікам не дамо», «Дзюдаіст, змагайся з іншымі» , «Нас не трахнеш».

Дзяўчаты з Femen паведамілі, што «дзеці», якіх яны прыціскалі да грудзей, сімвалізуюць скандальную гісторыю пра раман Пуціна з гімнасткай Алінай Кабаевой.

«Пуцін блытае мужчынскі палавы орган з пальцам. Калі ўдакладняць, то Украіну з Кабаевай», — падкрэслілі актывісткі.

Акцыя доўжылася каля 10 хвілін. Сярод гледачоў былі толькі журналісты і выпадковыя мінакі. Сярод праваахоўнікаў быў заўважаны «даішнік», які фатаграфаваў аголеных дзяўчат на свой мабільны тэлефон.

Пуцін у гэты дзень знаходзіўся з афіцыйным візітам ва Украіне.

Як і пасля кожнай «феменаўскай» акцыі, фоты і відэа масава разышліся па інтэрнэце, што дало патрэбны для актывістак эфект.

Але на гэты раз гісторыя атрымала працяг. Міліцыя паспрабавала прыцягнуць дзяўчат да адказнасці за «дэманстрацыю геніталій». Але суд вырашыў, што цыцкі да геніталій не адносяцца і што акцыя прайшла ў межах законаў Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?