«Давайце заменім савецкага «ўрача» еўрапейскім «доктарам» — прапануе польская Галоўная медыцынская рада, якая хоча ўнесці змены ў тытулаванне выпускнікоў медыцынскіх навучальных установаў.

Калісьці ў Польшчы ўжо лячылі «дактары», але ў савецкія часы іх замянілі на «ўрачоў»,
 — кажа старшыня Галоўнай медыцынскай рады Мацей Гаманкевіч і дадае, што трэба адаптавацца да новых рэаліяў: — Мы — сябры Еўрапейскага саюза, а там выкарыстоўваецца назва «доктар».

На думку прадстаўнікоў прафесіі, гэта не толькі моўная праблема. Польскія дактары маюць сур’ёзныя праблемы за мяжой, калі ім даводзіцца лячыць замежнікаў.

«Для швейцарца ці француза «ўрач» — гэта горш, чым «доктар», — тлумачыць Гаманкевіч, дадаючы, што замена «ўрача» на «доктара» падвысіла б прэстыж прафесіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?