У Жлобіне кіроўца пасажырскага аўтобуса збіў пешахода і цягнуў яго за сабой па трох вуліцах амаль паўтара кіламетра.
Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося ў цёмны час сутак 30 кастрычніка. Кіроўца аўтобуса збіў
пешахода, калі ехаў па маршруце, але не заўважыў гэтага і цягнуў за сабой цела памерлага на месцы50-гадовага мужчыны.
Не заўважылі ДТЗ і апытаныя пасажыры аўтобуса: пешаход быў у цёмным адзенні і не меў святлоадбіўных элементаў. Пакуль не ўстаноўлена, як менавіта адбылося ДТЗ. Не выключана, што мужчына ляжаў на дарозе.
Раённы аддзел міліцыі распачаў па факце ДТЗ крымінальную справу. Кіроўцу пакуль не затрымлівалі.





