Але якія гэта мільёны?
Паводле звестак Цэнтравыбаркама, за Лукашэнку паставілі свае подпісы каля 1100 тысяч выбарцаў. Прыкладна столькі ж подпісаў здалі 9 апазіцыйных, без уліку Цярэшчанкі, кандыдатаў.
За Лукашэнку прымусам падпісвалі на прадпрыемствах і ўстановах. Добра, калі палавіна ад мільёна аддала свой голас добраахвотна.
А за апазіцыю падпісваліся па сваёй волі. Аднак большасць апазіцыйна настроеных грамадзян падпісваліся адначасова за некалькі апазіцыйных кандыдатаў, за ўсіх, хто быў у дасяжнасці. Так што пратэставы электарат таксама не вялікі.
Што маем у чыстым выніку?
Паўмільёна чалавек выказаліся за аўтарытарызм, і паўмільёна — за дэмакратыю. 10% палітычна актыўнага насельніцтва падзяліліся пароўну.
Пабачым, што памяняе ў галовах месяц палітычнай агітацыі з тэлевыступамі.





