Падчас пажару ў жылым доме ў вёсцы Камаровічы Петрыкаўскага раёна загінулі тры маленькія дзяўчынкі.
Як
з дома вяскоўцы вынеслі тры трупы — двухгадовай Аліны, трохгадовай Наташы і пяцігадовай Дашы.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання стала дзіцячае свавольства з агнём. Дзяўчынкі былі дома адны. Іх
«Дом ад пажару амаль не пацярпеў, былі закурадымлены сцены, пашкоджана крэсла. Вялікі агонь разыграцца не паспеў, але было моцнае задымленне», — зазначыў
Як мяркуецца, пажар пачаўся ў вялікім пакоі, і дзяўчынкі перабраліся ў спальню.
Труп аднаго дзіцяці быў знойдзены на ложку, другога — на падлозе, трэцяга — у куце пакоя.
Мясцовыя органы ўлады характарызуюць шматдзетную сям’ю станоўча: спіртнымі напоямі бацькі не злоўжывалі. Бацька працуе на мясцовым сельгаспрадпрыемства даглядчыкам жывёлы, маці пяці дзяцей, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, працавала ў гаспадарцы даяркай.





