1 лістапада экспартная пошліна на расійскую нафту павялічана на 24 даляры ЗША — з 266,5 да 290,6 даляра за тону. Гэта прадугледжана пастановай урада Расійскай Федэрацыі ад 26 кастрычніка.
У адпаведнасці з дакументам экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты павялічана з 191,8 да 208,1 даляра за тону, а на цёмныя нафтапрадукты — з 103,3 да 112,1 даляра за тону.
Нагадаем, да 2010 года ў адпаведнасці з беларуска-расійскімі дамоўленасцямі пошліна на нафту для Беларусі разлічвалася з прымяненнем паніжальнага каэфіцыенту.
У адпаведнасці з апошнімі беларуска-расійскімі дамоўленасцямі ў 2010 годзе Беларусь для ўнутраных патрэб павінна атрымаць 6,3 млн. тон расійскай нафты бяспошлінна, астатнія 15,2 млн. тон будуць пастаўлены з уключэннем у цану 100% экспартнай пошліны.
Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ