На жаночым выніковым турніры года WTA Championship у Катары ў заключным матчы групавога этапу беларуска Вікторыя Азаранка выйграла ў Елены Янкавіч (Сербія)– 6:4, 6:1.
Фота AFP.
Нагадаем, што ні Азаранка, ні Янкавіч, якія пацярпелі дагэтуль па дзве паразы, не мелі шанцаў на выхад у паўфінал.
Турнірнае становішча: Званарова – 3 перамогі/0 паразаў, Клійстэрс – 2/1. Азаранка – 1/2. Янкавіч – 0/3.
У паўфіналах турніру згуляюць Саманта Стосур (Аўстралія) – Кім Клійстэрс (Бельгія), Каралін Вазняцкі (Данія) – Вера Званарова (Расія).





