Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Сяргей Іваноў ужо тыдзень не адказвае на лісты па электроннай пошце. Яго абодва тэлефоны выключаныя.
Подпісы за сваё вылучэнне прэтэндэнт не здаваў у Цэнтрвыбаркам, і там таксама не ведаюць, дзе ён можа быць.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адказаў, што не валодае інфармацыяй наконт яго і пералічыў кандыдатаў, якія ўжо здаюць подпісы: Кастусёў, Лукашэнка, Міхалевіч, Някляеў, Раманчук, Рымашэўскі, Саннікаў, Статкевіч, Цярэшчанка, Ус.





