Двое рабочых Мазырскага домабудаўнічага камбіната 28 кастрычніка пры правядзенні фасадных работ вываліліся з будаўнічай люлькі, якая размяшчалася на ўзроўні шостага паверха дома.
Як паведамілі ў пракуратуры Мазырскага раёна, маладыя людзі, 25 і 29 гадоў, былі дастаўлены ў гарадскую бальніцу са шматлікімі траўмамі. 28 кастрычніка ў хірургічным аддзяленні ім былі праведзены экстранныя аперацыі. Зараз яны знаходзяцца ў рэанімацыі.
Праверка паказала, што трагедыя здарылася
і на ўзроўні шостага паверха страла, якая складаецца з дзвюх частак і да якой мацуецца люлька, пераламалася ў месцы злучэння.
Праваахоўныя органы праводзяць праверку па факце траўмавання людзей, будуць прызначаны неабходныя экспертызы для ўстанаўлення прычын здарэння.





