На думку Яака Ленсмента, які стаў у панядзелак надзвычайным і паўнамоцным паслом Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь, жыхары Эстоніі і Беларусі па-рознаму разумеюць шчасце.

«Мы тут больш цэнім матэрыяльны дастатак. А людзям у Беларусі важная справядлівасць,

а не свабода зарабляць столькі, колькі розум дазваляе. Я думаю, што ў людзей у Беларусі ёсць свае падставы адчуваць сябе шчаслівымі. Мы ў Эстоніі хочам, каб дзяржава як мага менш умешвалася ў наша жыццё, а ў Беларусі, мне так здаецца, лічаць, што дзяржава павінна праяўляць клопат і непасрэдна ўдзельнічаць у жыцці людзей. І дзяржава так і паступае, яна больш сацыяльна скіраваная», — сказаў Ленсмент у эксклюзіўным інтэрв’ю штотыднёвіку «День за Днём».

На думку дыпламата, Аляксандра Лукашэнку рана спісваць з рахункаў. «Прэзідэнт Лукашэнка больш за 15 гадоў ва ўладзе, і той, хто смяецца над ім, дастаткова наіўны.

У 90-я гады ў Беларусі таксама быў Народны фронт, але людзі не пайшлі за ім. Яны пайшлі за Лукашэнкам, бо ён сапраўды зразумеў, чаго хочуць беларусы.

Першае, што ён прапанаваў, была барацьба з карупцыяй», — адзначыў Ленсмент.

Паводле яго слоў, у Беларусі шокавы пераход да рынкавай эканомікі паводле эстонскага сцэнара быў бы немагчымы.

«Там ёсць такія прадпрыемствы, якія цяжка прыватызаваць. Мінскі трактарны завод, напрыклад. На ім 25 000 рабочых. У нас маштабы нашмат меншыя і такіх буйных прадпрыемстваў не было.

Беларуская эканоміка мае вострую патрэбу ў інавацыі, але я не магу называць яе закрытай», — сказаў пасол.

Ленсмент сказаў таксама, што ў постсавецкі перыяд беларусы і эстонцы выпалі з поля зроку адзін аднаго, аднак з адкрыццём пасольства [раней было консульства] ёсць усе магчымасці адрадзіць узаемную цікавасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?