Акцыя «Парад пікетаў» анансавалася як супольнае мерапрыемства ўсіх дэмакратычных кандыдатаў, якое павінна было завяршыць этап збору подпісаў.Аднак удзел у ёй узялі толькі пяць з іх: Рыгор Кастусёў, Мікола Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў.
А
Мінакі ледзьве праціскваліся паміж журналістамі, актывістамі і самімі кандыдатамі.
Сярод пікетоўшчыкаў пераважалі прыхільнікі двух кандыдатаў — Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава. Магчыма, з гэтай нагоды Статкевіч, Рымашэўскі і Кастусёў удзельнічалі ў ім сімвалічна.
Уладзімір Някляеў прыйшоў да ГУМа дакладна, а
«Я прыйшоў падтрымаць акцыю дэмакратычных кандыдатаў. Наша акцыя адбудзецца сёння ўвечары, ля будынка КДБ», —гаварыў кандыдат ад БНФ і запрашаў да яе далучыцца. Паразмаўляўшы з журналістамі і не дачакаўшыся Андрэя Саннікава, Рыгор Кастусёў сышоў.
Замест Андрэя Саннікава падтрымаць актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» прыехаў Станіслаў Шушкевіч. З’яўленне першага кіраўніка незалежнай Беларусі выклікала сапраўдны фурор сярод мінакоў — ад жадаючых сфатаграфавацца са спадаром Станіславам немагчыма было адбіцца. Неўзабаве падаспеў і сам Саннікаў. Яго адразу акружылі актывісты «Еўрапейскай Беларусі». Даволі нечакана да Саннікава далучыўся Някляеў. Гэта выклікала вялікі ажыятаж ва ўсіх прысутных. Што праўда, кандыдаты размаўлялі адзін з адным нядоўга і ад супольных заяваў устрымаліся.
На вокліч з натоўпу «Калі ж вы ўжо вызначыце адзінага», Андрэй Саннікаў сціпла адказаў: «Адзіны ў нас народ».
Лідар кампаніі «Гавары праўду!» тым часам публічна павіншаваў усіх кандыдатаў, што заявілі аб сабраных ста тысячах:
«Лукашэнка кажа, што мае мільён подпісаў. Але ў нас усіх разам таксама мільён. Мільён чалавек падпісалася за альтэрнатыву».
На гэтым часовае паяднанне кандыдатаў скончылася. І Някляеў, і Саннікаў сабралі вакол сябе сваіх актывістаў, каб падзякаваць ім за працу. Кожная з груп час ад часу выкрыквала радасныя воклічы, што стала прычынай кпінаў з боку мінакоў. «Раскрычаліся тут, галасуюць… Хто каго перакрычыць, той і лепшы», — бурчэлі незадаволеныя цісканінай менічукі, што прагнулі трапіць у ГУМ.
Іншай была рэакцыя тых, хто свядома прыйшоў паглядзець на разгул дэмакратыі. Эканаміст Сяргей Чалы застаўся акцыяй задаволены:
«А што, нармальная акцыя. Даўно нічога такога не было ў нас. Цікава назіраць».Яшчэ большае здзіўленне выказвалі замежныя журналісты і назіральнікі. Каардынатарка чэшскай арганізацыі «Грамадзянская Беларусь» Катка Шпацава распавяла карэспандэнту «НН», што не чакала пабачыць такія акцыі апазіцыі на вуліцах Мінска. «Гэта ўсё вельмі нечакана для мяне. Вельмі цікава і пазітыўна. Добра, што ўлады Беларусі дазволілі апазіцыі
«Парад пікетаў» тым часам завяршаўся. Уладзімір Някляеў урачыста ўзнагародзіў сваіх актывістаў, якія начавалі ля ГУМа ў намёце, тэрмасамі і дыпломамі, а потым пад воклічы «Жыве Беларусь!» паўдзельнічаў у працэдуры зняцця намёта. Як зазначыў паэт, «з сакральнага для нас месца». Намёт запакавалі ў торбу з надпісам «Паставіць 19 снежня» і ўжо звыкла запрасілі ўсіх на Плошчу.





