29 кастрычніка – апошні дзень збору подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты.
У штабах патэнцыйных кандыдатаў даюць наступныя лічбы подпісаў, якія будуць здавацца ў выканкамы:
Уладзімір Някляеў – 164 тысячы,
Яраслаў Раманчук – 115-120 тысяч,
Мікола Статкевіч – 115-120 тысяч,
Алесь Міхалевіч – 112 тысяч,
Віталь Рымашэўскі – 104 тысяч,
Рыгор Кастусёў – 106 тысяч.
Віктар Цярэшчанка, рыторыка якога нагадвае рыторыку Гайдукевіча ўзору 2001 і 2006 гадоў, абяцае падаць 118-125 тысяч подпісаў.
Аляксандр Лукашэнка са сваім шматтысячным ідэалагічным апаратам падпісаў за сябе больш за мільён грамадзянаў.
У штабах Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Уса колькасць пададзеных у выканкамы подпісаў назваць не змаглі. Аднак паводле звестак кіраўніка штаба Уладзіміра Кабца, на 28 кастрычніка Саннікаў ужо здаў 122 тысячы подпісаў і працэс здачы працягваецца.





