Учора ўвечары ў Брэсце была затрыманая машына, у якой ехалі кіраўнік перадвыбарчага штабу Віталя Рымашэўскага па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай і Юрка Бакур. Пры сабе ў іх было 7 тысяч подпісаў за вылучэнне Рымашэўскага ў прэзідэнты.

Іх спынілі ДАІшнікі пры ўездзе ў горад. Прэтэнзіі да Шурхая былі, што ў яго несапраўдныя правы кіроўцы. Сустаршыня БХД Павел Севярынец звязвае затрыманні з прыездам у Брэст Аляксандра Лукашэнкі.

«Бакур у гэты момант выскачыў з машыны разам з подпісамі. Тым не менш, міліцыянты падпільнавалі яго ля ўласнага аўтамабіля. Бакура з подпісамі адвезлі ў Ленінскі РУУС. Аднак хлопцы змаглі падняць хвалю. І прыкладна а 12 ночы іх давялося вызваліць, подпісы таксама аддалі», — кажа П.Севярынец.

Агулам БХД збіраецца здаць 104 тысячы подпісаў.
label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?