«НН»: Сёння стала вядома аб супольным візіце міністраў замежных спраў Польшчы і Нямеччыны ў Менск. На Вашу думку, аб чым яны будуць размаўляць з Лукашэнкам?
Аляксандр Мілінкевіч: Я думаю, што ў ЕС зараз ёсць расчараванне ад адносінаў з Беларуссю. Была надзея, што іх удасца значна палепшыць, але гэтага не адбылося. З іншага боку паляпшэнне стасункаў з нашай краінай
На маю думку, у такі момант нельга таксама забываць на правы чалавека. У Беларусі ёсць палітвязні, пастаянна парушаюцца правы асобы, аб гэтым таксама трэба гаварыць.
«НН»: Ці гатовая Еўропа да таго, каб прызнаць Лукашэнку?
АМ: Я прытрымліваюся думкі, што прызнанне прэзідэнцкіх выбараў легітымнымі магчымае. Аднак не думаю, што магчымыя нейкія саступкі для Лукашэнкі з боку ЕС і Захаду. Увайсці ў Еўропу з чорнага ходу не ўдасца. Інтэграцыя, значнае паляпшэнне адносінаў магчымае толькі пры выкананні ўмоваў, я кія даўно агучаныя і ўсім вядомыя.
«НН»: Нядаўна ў Варшаве адбылася сустрэча Р.Сікорскага з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Акурат напярэдадні візіту першага ў Менск. Ці не сведчыць гэта аб існаванні дамоўленасцяў паміж ЕС і Расіяй на тэму Беларусі?
АМ: Я лічу, што Беларусь — не настолькі важнае месца ў Еўропе, каб такія сустрэчы датычылі толькі нас. І нават у адносінах нашых суседзяў мы займаем не самае галоўнае месца.
Еўрапейскі Саюз зараз прыкладае намаганні для развіцця адносінаў з Расіяй і сустрэча ў Варшаве добра аб гэтым сведчыць.
Вядома, тэму Беларусі маглі абмяркоўваць, але аб існаванні канкрэтных дамоўленасцяў паміж ЕС і Расіяй на тэму Беларусі гаварыць не варта.





