Гэта таксама частка гістарычнай праўды. Слова «сэкс» як быццам і не было, але дзеці ў Савецкім Саюзе, слава Богу, нараджаліся.
Была і кантрацэпцыя. Такая ж нязграбная, як і многае іншае, народжанае планавай эканомікай.

Таўшчыня сценкі савецкага кондома, паводле стандартаў, была 0,09 мм. Гэта абараняла карыстальніка ад венерычных захворванняў, але памяншала задавальненне. Прыняты сёння стандарт — 0,05 мм.

Сэрца кожнага, хто пачаў палавое жыццё пры СССР, здрыганецца пры выглядзе гэтых упаковак. Асабліва калі ўспомніць, як асуджальна глядзелі аптэкаркі на тых, хто іх купляў.

 1938 год. Рэклама супрацьзачаткавых сродкаў.

1938 год. Рэклама супрацьзачаткавых сродкаў.

 1953 год. У пачцы два прэзерватывы. Адліга пакуль не пачалася.

1953 год. У пачцы два прэзерватывы. Адліга пакуль не пачалася.

 1955 год. Пачак па-ранейшаму ўтрымлівае два прэзерватывы.

1955 год. Пачак па-ранейшаму ўтрымлівае два прэзерватывы.

 1968 год. Ужо адзін у пачку.

1968 год. Ужо адзін у пачку.

 1976 год. Бакоўскі завод быў найбуйнейшым у СССР вытворцам прэзерватываў.

1976 год. Бакоўскі завод быў найбуйнейшым у СССР вытворцам прэзерватываў.

 1982 год. Прэзерватыў з Армавіра. «Мужчынскі».

1982 год. Прэзерватыў з Армавіра. «Мужчынскі».

 1983 год. Існуе легенда, што пррэзерватывы ў Саюзе называліся «Вырабам нумар 2». Гэта памылка. Дадзены экзэмпляр, як бачым, пазначаны як «Нумар 1».

1983 год. Існуе легенда, што пррэзерватывы ў Саюзе называліся «Вырабам нумар 2». Гэта памылка. Дадзены экзэмпляр, як бачым, пазначаны як «Нумар 1».

 А гэта ўжо «Нумар 2«. Такім чынам на прэзерватывах пазначаўся памер.

А гэта ўжо «Нумар 2«. Такім чынам на прэзерватывах пазначаўся памер.

 Канец 80-ых. На пакунку з'явіўся надпіс «Спраўджана электронікай».

Канец 80-ых. На пакунку з'явіўся надпіс «Спраўджана электронікай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?