У якасці новага кіраўніка Беларусі расійскія ўлады хацелі б бачыць дзейснага прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага. Такую заяву зрабіў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраславаў Раманчук, які прэтэндуе на пост прэзідэнта Беларусі.

«Яны размаўляюць на адной і той жа мове, на мове наменклатуры», — растлумачыў сваё меркаванне Раманчук.
У той жа час «чалавека з заходняй арыентацыяй» у якасці кіраўніка беларускай дзяржавы, па яго перакананні, Расія пакуль не гатовая прыняць. «Для іх чалавек з захаду — чужы», — словы Раманчука.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?