Як паведамляе штаб прэтэндэнта на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алеся Міхалевіча, па стане на 13 кастрычніка за яго сабрана 54 тысячы подпісаў.

Штодня ініцыятыўная група збірае ў сярэднім больш за 4 тысяч подпісаў.

Толькі ў Магілёўскай вобласці ўжо сабрана 15 тысяч подпісаў, добрыя паказчыкі ў Мінску і іншых буйных гарадах.

«Я неаднаразова заяўляў, што не вітаю разгалашэнне дадзеных пра збор подпісаў. Але паколькі адным з супрацоўнікаў майго штаба ў сеціве была агучана лічба па Магілёўшчыне, было вырашана ўсё ж агучыць і поўную статыстыку», — растлумачыў Алесь Міхалевіч.

Палітык не сумняецца, што яго ініцыятыўная група збярэ неабходныя 100 тысяч подпісаў грамадзян.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?