У шырокі пракат нарэшце выйшла айчынная драма «Ваўкі». Беларуская прэм’ера адбылася ўлетку ў Брэсце падчас урачыстага адкрыцця VII фестывалю беларускіх кінастужак. Цяпер у Мінску можна пабачыць «Ваўкоў» у кінатэатры «Берасце». 14 кастрычніка (чацвер). Пачатак а 19. 17 кастрычніка (нядзеля). Пачатак а 15.

«Ваўкі» — псіхалагічная драма, дзея якой адбываецца ў пасляваенны час. Сюжэт: зімой з эшалона з асаблівымі зняволенымі збягае Кірыл Палятаеў. У роднай вёсцы не ўсе гатовыя прыняць уцекача — на яго ладзяць сапраўднае паляванне. Уцёкшы ў лес, выратаваны ад людзей-ваўкоў герой натыкаецца на зграю сапраўдных ваўкоў.

У фільме зняліся Андрэй Панін, Дзмітрый Ульянаў, Уладзімір Гасцюхін. Рэжысёр Аляксандр Колбышаў, вядомы па ролі расійца Штыркіна ў «Містэрыях. Акупацыі». «Ваўкі» — антытаталітарная трагедыя. Фільм пастаўлены паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Чакмянёва, напісанай у 1963 г. За яе пісьменніка цягалі ў КДБ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?