Закрыты паказ фільма адбудзецца 27 кастрычніка ў мінскім кінатэатры «Кастрычнік».

На сайце, прысвечаным фільму, разыгрываюцца запрашальнікі на прэм’еру «Масакры», а таксама праводзіцца кастынг маладых акцёраў.

Каб 27 кастрычніка трапіць на закрыты паказ, дастаткова дадаць найбольш фактаў, якія адносяцца да фільма, альбо паўдзельнічаць у кастынгу «Любоўны трохкутнік. Альтэрнатыва». Для гэтага трэба дадаць свой фотаздымак, які будзе найбольш падыходзіць да вобраза героя фільма. Для дзяўчат — гэта Анна, нявеста графа-пярэваратня. Для маладых людзей — граф Уладзімір Пазуркевіч, мядзведзь-пярэварацень, і мастак Мікалай Казанцаў. Галоўным прызам у кастынгу стане ўнясенне пераможцаў у акцёрскую базу «Беларусьфілма».

7 лістапада, у межах кінафестывалю «Лістапад», адбудзецца першы глядацкі паказ фільма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?