Photo: CENTRAL SCOTLAND NEWS AGENCY

Photo: CENTRAL SCOTLAND NEWS AGENCY

 Архіўнае фота

Архіўнае фота

У Эдынбургу паставяць помнік бураму мядзведзю, які прымаў удзел у Другой сусветнай вайне і змагаўся супраць арміі гітлераўцаў у складзе Арміі Андэрса.

Паводле словаў скульптара Алана Херыёта, манумент будзе ўяўляць сабой кампазіцыю з статуі мядзведзя Войтэка і салдата Пятра Прэндзіса, які даглядаў жывёлінку. Жаўнер будзе стаяць, паклаўшы руку на карак ляснога асілка, з якім паміж баямі любіў шпацыраваць па ваенным лагеры.

Гісторыя славутага Войтэка пачалася, калі байцы 22-й роты польскага корпуса знайшлі мядзведзяня. Было тое не ў лясах пад Радашковічамі, а ў Іране, а мядзведзь - сірыйскага паходжання. Тым не меш салдаты вырашылі пакінуць яго сабе. Праз нейкі час мядзведзь ператварыўся ў двухмятровага драпежніка, які важыў каля 200 кг.

Войтэк лічыўся талісманам свайго падраздзялення. Ён не толькі ўздымаў настрой паплечнікам, але і сам здзейсніў нямала подзвігаў на палях бітваў.

Адным з найбольш яркіх эпізодаў з яго удзелам стаў выпадак ў 1944 годзе падчас бітвы пад Монтэ-Касіна.

Пад шквальным агнём праціўніка лясны волат даставіў вялікую колькасць снарадаў для артылерыі саюзнікаў.

Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны Войтэк пасяліўся ў Эдынбургскім заапарку, дзе і знаходзіўся на заслужаным адпачынку да заканчэння сваіх дзён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?