Пра гэта заявіў 14 кастрычніка журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў.

«Калі Расія плануе выхад на роўнадаходнасць паставак газу ўнутры краіны і на экспарт да 2014 года, то і мы павінны падысці да такіх цэн у гэты ж час, таму што нашы вытворцы павінны быць у роўных умовах», — сказаў Філонаў.

Ён нагадаў, што кошт паставак газу ў Беларусь згодна з кантрактам, падпісаным паміж кампаніямі «Газпром» і «Белтрансгаз», вызначаецца па формуле ў залежнасці ад цэн на нафту. «Таму цана плаваючая», — заявіў намеснік міністра.

Паводле слоў Філонава,

ён пакуль не гатовы назваць кошт газу для Беларусі на 2011 год.

Пытанні аб цане на газ і аб змяненні паніжальнага каэфіцыента для Беларусі «будуць разглядацца ў кантэксце дакументаў, якія рыхтуюцца для пасяджэння Саюзнага Саўміна 15 кастрычніка ў Маскве», дадаў намеснік міністра.

Цяперашні кантракт Беларусі з «Газпромам» заканчваецца ў 2010 годзе. Згодна з дакументам, з 2011 года Беларусь павінна плаціць за газ па еўрапейскай цане за вылікам розніцы ў расходах на транспарціроўку і 30% пошліны. Для плаўнага пераходу на 2008–2010 гады былі прадугледжаны скідкі да формулы цаны: 33% — у 2008-м, 20% — у 2009-м і 10% — сёлета.

Перайсці на рыначныя цэны пры аплаце газу Масква і Мінск збіраліся разам з 2011 года. Але ў сувязі з крызісам расійскае кіраўніцтва перанесла для сваіх прадпрыемстваў гэты тэрмін на 2014 год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?