Талерка Дзмітрыя Зяленіна.

Талерка Дзмітрыя Зяленіна.

Памочнік кіраўніка Расіі па міжнародных пытаннях Сяргей Прыходзька назваў безадказным і неразумным запіс кіраўніка Цвярской вобласці Дзмітрыя Зяленіна ў Твітэр пра прыём у Аляксандраўскай зале Крамля з нагоды візіту ў Расію прэзідэнта Германіі Крысціяна Вульфа.

Напярэдадні ў мікраблогу Зяленіна ў Твітэры з’явіўся запіс:

«Такое здараецца і Аляксандраўскай зале. Разам з ялавічынай падаюць салаты з жывымі дажджавымі чарвякамі»
са спасылкай на фота, зробленае на мабільны тэлефон. Пазней запіс і фатаграфія былі выдаленыя. Аднак яны паспелі шырока разысціся па інтэрнэце.

«На шчасце, я займаюся пытаннямі замежнай палітыкі, але павінен быў бы, напэўна, парэкамендаваць сваім калегам-юрыстам увесці ў фармулёўкі па ацэнцы дзейнасці губернатараў такі артыкул, як «звальненне за ідыятызм». А пра безадказнасць і глупства казаць нават не буду», — сказаў Прыходзька, адказваючы на просьбу пракаментаваць запіс Зяленіна.

Прыходзька таксама дадаў, што

«ўсім, хто хацеў бы паклікаць спадара Зяленіна ў госці да сябе дадому, я б рэкамендаваў сур’ёзна падумаць, перш чым гэта рабіць».

Нагадаем, што нядаўна прэзідэнт Мядзведзеў звольніў мэра Масквы Лужкова ў сувязі са «стратай даверу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?