Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс накіраваўся ў вялікае міжнароднае турнэ. Цягам 10 дзён ён наведае Расею, Беларусь, Украіну, Іран, Сырыю і Партугалію. Напярэдадні ў інтэрвію вэнэсуэльскім СМІ ён заявіў: ня выключана, што да гэтых шасьці краін могуць быць далучаныя і іншыя.

Што да Беларусі, якую ён наведаў ужо чатыры разы, то з гэтай краінай, паводле ягоных слоў, ён зьбіраецца заключыць «навуковыя, тэхналягічныя ды эканамічныя пагадненьні». Ён таксама прывёў словы свайго беларускага сябра Лукашэнкі адносна таго, што яго краіна «выратавала Беларусь ад эканамічнага крызісу, калі Расея спыніла нафтавыя субсыдыі Менску».

Вэнэсуэльскі лідэр таксама заявіў, што жадае Лукашэнку посьпеху на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня, і паабяцаў, што ягоная краіна сёлета пачне прадаваць Беларусі 80 тысяч барэляў нафты ў дзень.

У рамках турнэ вэнэсуэльскі кіраўнік 9-ты раз наведае Расею і таксама 9-ты раз — Іран.

У Маскве Чавэс плянуе правесьці 14 і 15 кастрычніка. Даты прыбыцьця ў іншыя краіны пакуль не называюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?