Чэмпіён Беларусі па баскетболе сталічны «Мінск-2006» (галоўны трэнер - Андрэй Крыванос) 13 кастрычніка ўзяў старт у Адзінай лізе ВТБ — турніры, што аб’ядноўвае каманды постсавецкай прасторы, а таксама некаторыя баскетбольныя клубы Усходняй Еўропы.
Прынцып турніру наступны: 12 камандаў разбітыя на дзве групы па шэсць дружынаў у кожнай.
У групе «В» выступаюць украінскі «Азоўмаш», рыжскі «ВЭФ», талінскі «Калеў», польскі «Праком» (Гдыня/Сопат), каўнаскі «Жальгірыс» і падмаскоўныя «Хімкі».
У кожнай з групаў пройдзе двухкругавы турнір: г.зн. кожны клуб з кожным правядзе па дзве гульні — дома і ў гасцях — усяго 10 тураў. У «фінал чатырох» выходзяць па дзве каманды з групы.
У групе «А» турнір стартаваў 6 кастрычніка: ЦСКА выйграў у «Летуваса Рытаса» — 80:61, а «Днепр» — у «Хонкі» — 81:73.
«Мінск-2006» стартаваў сёння, матчам у Казані супраць «Унікса» і прайграў 54:83 (20–19, 11–27, 9–16, 14–21).
Найлепшым у мінчанаў быў амерыканскі легіянер Цівайн МакКі, які набраў 12 балаў, паведамляе афіцыйны сайт мінскага клуба.
Наступны матч«Мінсак-2006» правядзе дома. Гэта будзе гульня супраць фінскай «Хонкі». Паядынак пройдзе 19 кастрычніка (аўторак) у«Мінск-Арэне» . Пачатак, а19-й .
Наступныя дзве гульні — у гасцях. 12 лістапада — супраць «Дняпра», а 27 лістапада, у дзень Слуцкіх паўстанцаў, у Вільні супраць «Летуваса Рытаса».
11 снежня ў Мінску беларускі клуб прыме зорны маскоўскі ЦСКА.





