У інтэрнэце з’явіліся фота мадэлі SSC Ultimate Aero другога пакалення. Аўтамабіль першага пакалення некаторы час насіў тытул найхутчэйшага ў свеце. Ці здолее ён перагнаць монстра Bugatti?

Цяпер тытул самага хуткага аўтамабіля масавай вытворчасці носіць Veyron Super Sport. Што — акрамя, вядома, удасканаленай аэрадынамічнай сістэмы — дапаможа аўтамабілю Shelby Super Cars развіць хуткасць, большую за 431 км/г? Апроч іншага гэта будзе магутны рухавік V8 з двайным наддувам аб’ёмам 6,8 літра, які будзе развіваць магутнасць да 1369 конскіх сіл. Інжынеры добра папрацавалі, каб паменшыць вагу аўтамабіля. Нават колы зробленыя з вугляроднага валакна. Вынік — аўто важыць менш за 1200 кг. Максімальная хуткасць, якую зможа развіць SSC Ultimate Aero-ІІ, — 443 км/г. Гэта на 12 км/г больш, чым дзейны чэмпіён, вышэйзгаданы Veyron. Вытворца таксама абвясціў цану аўтамабіля — 696 тыс. еўра. Ёсць ахвотныя?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?