Нападаючы Раман Васілюк падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск». Гуляць за новы клуб ён зможа з наступнага сезону. Пагадненне разлічанае на год.
Васілюк, адзін з найлепшых бамбардзіраў у гісторыі беларускага футбола, нядаўна быў адлічаны з брэсцкага «Дынама».
Футбаліст праславіўся, выступаючы за зборную Беларусі, калі забіў 4 галы ў вароты зборнай Польшчы.





