Варыянт забудовы, прапанаваны кітайскай кампаніяй
Праект, зроблены масквічамі
«Кітайскія інвестары пабудуюць у Мінску гасцінічны комплекс «Пекін», раёны
Асаблівую цікавасць выклікае сітуацыя менавіта з ім. Хоць інвестыцыйная дамова наконт «Ржаўца» яшчэ не падпісаная, а значыцца, невядомы і аб’ём фінансавання, Мікалай Ахроменка агучыў канкрэтныя ўмовы
Архітэктурнае аблічча збудаванняў, элементы ландшафтнага дызайну, што ўваходзяць у склад будучага жылога комплексу, «будуць адлюстроўваць нацыянальныя і гістарычныя асаблівасці кітайскай архітэктуры».Карацей, яшчэ адзін
Усё б нічога, калі б гэты мікрараён у свой час не быў паабяцаны жонцы былога мэра Масквы Юрыя Лужкова Алене Батурынай і яе кампаніі «Інтэка». Яшчэ ў 2006 годзе масквічы адхапілі «гуртам» некалькі прэстыжных тэрыторый у Мінску — «
Быў зацверджаны праект забудовы «Ржаўца», вызначаны інвестар — «Банк Масквы». Раён распрацоўваўся цалкам па маскоўскіх нормах, а кіраўніком праекту з’яўляўся першы намеснік галоўнага архітэктара Масквы Юрый Грыгор’еў. Прапановы абодвух бакоў можна параўнаць на рэндэрах. Цікава, што расіянам паабяцалі плошчу 35,72 га, а вось кітайцам трохі большую — 36,2 га.
Пры тым, што кантракт з кітайцамівось-вось будзе падпісаны, ад супрацоўніцтва з расіянамі таксама ніхто не адмаўляецца! Усё той жа Мікалай Ахроменка пацвердзіў, што «праектам Алены Батурынай у Менску нічога не пагражае».





