У адзіным беларускамоўным першым класе Магілёва цяпер вучацца трое дзетак. Першага верасня была толькі адна беларускамоўная вучаніца, Ялінка Салаўёва.

Цяпер кампанію ёй складаюць Аляксей і Люба Уласавы.

Яны брат і сястра. Бацькі перавялі іх з 22-й школы ў № 1, як убачылі рэкламу аб беларускамоўным класе.

«Бацькі самі не з Магілёва. З райцэнтра Чавусы. Вучыліся яны ў беларускамоўнай тамтэйшай школе. Пабачыўшы рэкламу, вырашылі, што і іх дзеці мусяць вучыцца па-беларуску. Тое, што клас малакамплектны, іх не бянтэжыць. Узровень навучання ў першай школе вышэйшы, чым у той школе, дзе Аляксей і Люба вучыліся раней», -кажа Надзея Салаўёва, маці першай беларускамоўнай першакласніцы Магілёва Ялінкі.

Праблемаў з навучаннем па-беларуску ў трох вучняў няма. Дзеткі вучацца разам ад панядзелка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?