Кандыдат у прэзыдэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук правёў шэраг сустрэч на вышэйшым узроўні з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады Польшчы. Тэма перамоваў — становішча ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Вынікам перамоваў зь міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім, старшынём Сойму Польшчы Багданам Барусевічам, а таксама іншымі афіцыйнымі асобамі сталася дамоўленасьць пра магчымасьць падтрымкі дэмакратычнай супольнасьці ў Беларусі падчас і пасьля выбарчай кампаніі, паведаміў Яраслаў Раманчук:
«Ім было вельмі цікава, куды будзе скіраваная Беларусь пасьля прыходу дэмакратыі — на Усход ці Захад. Што тычыцца саміх выбараў, то Польшча прытрымліваецца той пазыцыі, што калі беларускія дэмакратычныя кандыдаты ня будуць мець сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях і ня здолеюць падлічваць галасы, то такія выбары ня могуць быць прызнаныя адкрытымі і дэмакратычнымі».
Паводле Яраслава Раманчука, прадстаўнікі польскага ўраду намераныя працягнуць праграму навучаньня імя Каліноўскага для рэпрэсаваных студэнтаў, таксама будуць





