Сэкс — суцэльная генетыка

Ёсць распаўсюджаны стэрэатып, што мужчынская сэксуальнасць досыць агрэсіўная, а жаночая — пабочны прадукт жадання нарадзіць.

Сапраўды, у сэксу ёсць генетычны складнік, але ніхто не сказаў, што ён адзіны. Нашая сэксуальнасць выкліканая таксама псіхалагічнымі і сацыяльнымі прычынамі. Гэта добра відаць на сэксуальных разладах, калі яны ўзнікаюць у выніку псіхалагічнай траўмы або нават духоўнага крызісу.

Сэкс — гэта не проста жывёльны інстынкт. Гэта і духоўная патрэба.

Сэкс заўжды можна палепшыць

Гэта вялікая аблуда ХХ стагоддзя. Рэклама ўганяе нам у вушы пра сэкс без перапынку і асалоду без межаў. Нам даводзяць, што заўсёды можна палепшыць, аптымізаваць, дасягнуць новых нязнаных перажыванняў. Часта гэта робіцца прычынай засмучэнняў і расчараванняў…

Добры сэкс не церпіць рэкордаў.

Сэкс на пляжы — гэта нешта

Любошчы ў публічным месцы — пашыраная фантазія як у многіх мужчын, так і жанчын, а пляж узначальвае хіт-парад жаданых месцаў. Але не для ўсіх і не заўсёды.

Акрамя звычайнага забруджвання, пляжныя любошчы часам вядуць да заражэння ўнутраных органаў.

А многім людзям нязручна, ой як нязручна без звыклай канапы і бялізны!

Калі засцерагаешся, зацяжарыць немагчыма

Ад сэксу бываюць дзеці. Як бы вы ні засцерагаліся. Ані кантрацэптывы, ані, тым больш, перарваны полавы кантакт, пры якім мужчына не эякулюе ў жанчыну, не дае гарантыі.

Займаецеся сэксам, будзьце гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за выхаванне дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?