пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 кастрычніка дырэктар ААТ «Мінскметрапраект» Валерый Чаканаў.

Паводле яго слоў, да канца гэтага года павінна быць падрыхтавана абгрунтаванне інвестыцый у будаўніцтва гэтага ўчастка. Працягласць трэцяй лініі складзе 8,4 км, у яе ўвойдуць сем станцый і электрадэпо.

Трэцяя лінія злучыць мікрараёны «Зялёны Луг» і «Курасоўшчына».

Будаўніцтва электрадэпо плануецца ў раёне вуліцы Каржанеўскага каля МКАД. Раней меркавалася, што першай станцыяй будзе Каржанеўская, але з-за цяжкасцей будаўніцтва ад яе, магчыма, адмовяцца. У гэтым выпадку першай станцыяй стане «Лошыцкая», сказаў Чаканаў. Далей будзе станцыя«Аэрадромная», якая будзе пабудавана ў цэнтры комплексу «Мінск-сіці». За ёй размесцяцца станцыі «Жукоўская», «Вакзальная» з перасадкай на першую лінію, а таксама «Клары Цэткін» і «Юбілейная» — з перасадкай на другую.

На думку спецыяліста, пабудаваць першы ўчастак трэцяй лініі «будзе даволі складана», бо станцыі плануецца будаваць глыбока — лінія пройдзе пад Лошыцкай воднай сістэмай, транспартнымі развязкамі, шчыльнай жыллёвай забудовай і чыгуначнымі пуцямі.

Кошт будаўніцтва метро складае ў сярэднім каля 45 млн. долараў за адзін кіламетр, хуткасць будаўніцтва — прыкладна 1,25 кіламетра ў год, сказаў дырэктар «Мінскметрапраекта».

Як паведаміў начальнік УП «Дырэкцыя па будаўніцтве метрапалітэна» Павел Царун, у 2011 годзе плануецца закупіць сучасны праходчы комплекс. «Будаўніцтва трэцяй лініі без гэтага комплексу немагчымае. Хуткасць будаўніцтва з выкарыстаннем гэтага механізаванага комплексу павялічыцца ў 4–5 разоў, павялічыцца і дакладнасць будаўніцтва», — сказаў Царун.

Ён таксама нагадаў, што ўвод у строй трох станцый метро, што будуюцца ў працяг першай лініі,

запланаваны на другое паўгоддзе 2012 года, а будаўніцтва чацвёртай станцыі — «Малінаўка» — на канец 2013 года.

У перспектыве, да 2035 года, намечана будаўніцтва чацвёртай лініі метро — яна злучыць папярэднія тры і дасць магчымасць пасажырам карыстацца метро толькі з адной перасадкай.

Транспартная схема Мінскага метрапалітэна прадугледжвае працягласць усіх чатырох ліній метро на 70 кіламетраў з 56 станцыямі. Аднак, як адзначыў Царун, у схему могуць уносіцца змяненні ў залежнасці ад патрэб горада і будаўніцтва новых мікрараёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?