Кацярына Нікандрава,23-гадовая Міс Грудзі Беларусі — 2010, падтрымлівае апазіцыю. «Час мяняць прэзідэнта», — кажа Нікандрава, падкрэсліваючы, што Аляксандр Лукашэнка не падабаецца ёй ні як палітык, ні як мужчына.
Беларускія знакамітасці заўсёды былі адзінадушныя. Усе беларускія зоркі — музыкі, акторы і тэлевядучыя — удзельнічаюць у любой выбарчай кампаніі, галасуючы за Лукашэнку і выказваючы ў інтэрв’ю сваё захапленне беларускім лідэрам. Ад таго нечаканая падтрымка апазіцыі Міс грудзі Беларусі адразу выклікала сенсацыю.
— Ну так, я паводжу сябе не як знакамітасці, — смяецца Кацярына. Яна падтрымлівае Уладзіміра Някляева, вядомага беларускага паэта і лідара кампаніі, «Гавары праўду!».
— Гэта моцны чалавек і сапраўдны лідар і ў той жа час прыязны і шчыры чалавек. Ён здольны павесці Беларусь наперад, — кажа Кацярына.
Міс Грудзі разам з удзельнікамі выбарчага штаба Някляева збірала ў аўторак подпісы ў падтрымку яго кандыдатуры, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата на пасаду прэзідэнта на снежаньскіх выбарах.
— Не баіцеся помсты?
— Вядома, баюся. Баюся, што гэта будзе ўдар па маёй школе або маёй працы. Думаю, што цяпер у Беларусі ўсе баяцца, але хачу гаварыць пра гэта, замест таго каб маўчаць і баяцца, — кажа Нікандрава.





