Моладзевая зборная Беларусі па футболе заваявала пуцёўку на чэмпіянат Еўропы. У аўторак у Барысаве гадаванцы Георгія Кандрацьева разграмілі Італію з лікам 3:0.
Нагадаем, што ў першым матчы ў Італіі беларусы прайгралі 0:2 і няшмат хто верыў, што нашыя выйдуць пераможцамі двубою. Трэба ж было перамагаць з розніцай у тры мячы.
А яны ўзялі — і перамаглі.
Ужо на 4 і
Беларусы на чэмпіянаце Еўропы, прычым трэці раз за сем гадоў (2004, 2009, 2011)
Наша зборная выступала сёння ў наступным складзе: Гутар, Драгун, Палітэвіч, Сівакоў (капітан), Скавыш, Юрчанка, Няхайчык, Рэкіш, Гардзяйчук, Вераціла, Філіпенка.
Пасля матча галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў сказаў:
«Як і ўсіх, мяне перапаўняе пачуццё гонару. За хлопцаў, за краіну, за каманду. Мы сёння здзейснілі спартыўны подзвіг. Мала хто ў гэта верыў, але ў мяне было прадчуванне. Скажу шчыра,
паклаў пляшку шампанскага ў сумку.
Зараз гульню аналізаваць не магу — эмоцыі замінаюць. У хлопцаў вочы гарэлі і ў Італіі, але там крыху не пашанцавала. Паглядзіце, па статыстыцы мы перасягнулі італьянцаў. Пасля той паразы адбылася размова, і я не сумняваўся,
што дзеці будуць паміраць на полі. І яны паміралі за перамогу.
Мабыць, за гэта нас футбольны бог узнагародзіў.
Дзякуй заўзятарам і ўсім людзям, якія рыхтавалі хлопцаў. У тым ліку дзіцячым трэнерам»,
— цытуе словы Кандрацьева Goals.by.
Пуцёўкі на кантынентальнае першынство, апроч Беларусі, таксама ў
Зборная Даніі возьме ўдзел у чэмпіянаце як гаспадыня спаборніцтваў.
Чэмпіянат Еўропы сярод моладзевых камандаў пройдзе з 12 па 25 чэрвеня 2011 года ў Даніі: у гарадах Орхус, Ольбарг, Вібарг, Хернінг.
Як гаварылася вышэй, удзел у ім возьмуць восем камандаў, разбітыя на 2 групы.
Лёсаванне групаў пройдзе ў Ольбаргу 9 лістапада.
У 2009 г. на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі зборная Беларусі (галоўны трэнер — с. п. Юры Курненін) заняла ў групе апошняе месца, згуляўшы адзін матч унічыю і прайграўшы ў дзвюх гульнях (у тым ліку Італіі — 1:2). На чэмпіянаце ў 2004 г. зборная, якой кіраваў Юры Пунтус, не змагла выйсці з групы, заняўшы





