Ад гульні са зборнай Албаніі залежала шмат. Пасля нічыёй у Люксембургу была забытая нават перамога над Францыяй і над нямецкім трэнерам Берндам Штанге пачыналі згушчацца хмары. Нямецкі спецыяліст і сам адзначаў на перадматчавай
Перад пачаткам сустрэчы засмуціла невялікая колькасць гледачоў — каля 9 тысяч. Гэта значна менш, чым на гульнях БАТЭ ў ЛІзе Еўропы.Прычын таму можа быць некалькі — ад няўдалай гульні ў Люксембургу, да лютага холаду, што апанаваў сталіцу Беларусі вечарам 12 кастрычніка. Аднак факт застаецца фактам — нават фанацкі сектар беларускай зборнай быў запоўнены толькі напалавіну.
Гульня пачалася бадзёра. За паўгадзіны да стартавага свістка ў Барысаве скончыўся матч моладзевых зборных Беларусі і Італіі. У ім нашы землякі бліскуча перамаглі з лікам 3:0 і выйшлі ў групавы этап Чэмпіянату Еўропы сярод моладзевых каманд. Напэўна, менавіта гэты поспех натхніў Віталя Радзівонава, які ўжо на 10 хвіліне матчу, пасля няўдалага штрафнога, прабітага Кісляком, скарыстаўся мітуснёй перад варотамі албанцаў і з блізкай адлегласці загнаў мяч у сетку.
Хуткі поспех акрыліў беларусаў і атакі на албанскія вароты пасыпаліся адна за адной. Што праўда, амаль без вастрыні — бракавала заключнага ўдару.Ды і албанцы, нягледзячы на памылкі на сваёй палове поля, паспявалі вярнуцца ў глухую абарону. Рэальны шанец вырашыць вынік гульні яшчэ ў першым тайме гаспадары мелі на 30 і 32 хвілінах, калі спачатку Калачоў, а потым Радыёнаў не здолелі скіраваць мяч у пустыя вароты. Пасля ўдару апошняга мяч трапіў у штангу.
А вось пад канец першага тайма шанец зраўняць лік з’явіўся ў гасцей — пасля ўдару Агалі
Другі тайм пачаўся спакойна. Албанскія футбалісты паступова пачалі выцясняць беларусаў у цэнтральную частку поля, але не больш таго. У беларусаў атрымлівалася значна менш, чым у першай палове гульні. Гэта, відавочна, непакоіла галоўнага трэнера. Штанге амаль не сядзеў на лаўцы, а ўвесь час нешта крычаў футбалістам. Тыя стараліся, аднак марна — навесы ў штрафную станавіліся лёгкай здабычай албанскага галкіпера і абаронцаў.
Так працягвалася да 77 хвіліны, калі С.Крывец, што выйшаў на замену літаральна некалькі хвілін таму, з цэнтра штрафной прыгожа ўдарыў галавой па албанскім варотам.Лік стаў 2:0 за 13 хвілін да канца сустрэчы. Мала ў каго заставаліся сумневы ў перамозе беларускай каманды.
Напрыканцы гульні беларусы маглі забіць яшчэ адзін гол — з блізкай адлегласці біў Радыёнаў але варатар албанцаў Бекай спыніў мяч на самай лініі варот. Дагульвалі яны ўжо ў меншасці. На 90 хвіліне за другую жоўтую картку быў выдалены Арменд Далку.
Такім чынам беларусы атрымалі другую перамогу пасля пачатку кваліфікацыйнага раўнда і ізноў здолелі не прапусціць.
Сёння таксама зборная Францыі атрымала перамогу дома над камандай Люксембурга — 2:0 і захавала за сабой першае месца ў групе.
***
Становішча каманд: Францыя — 9 балаў (4 гульні), Беларусь — 8 (4 гульні), Албанія — 5 (4 гульні), Боснія і Герцагавіна — 4 (3 гульні), Румынія — 2 (3 гульні) і Люксембург — 1 (4 гульні).
Гульні адборачнага этапу Чэмпіянату Еўропы працягнуцца ўжо ў новым сезоне.
26 сакавіка Беларусь згуляе ў гасцях з Албаніяй.





