Вядомы паўночнаамерыканскі галкіпер нарэшце заключыў кантракт з хакейным клубам«Дынама-Мінск» .
Роберт Эш, які апошнія два сезоны выступаў у піцерскім СКА, папоўніў шэрагі мінскага клуба.
Размовы пра пераход брамніка пачаліся яшчэ ўвесну, але тады кіраўніцтва «Дынама» і прадстаўнікі амерыканскага галкіпера спачатку дамовіцца не змаглі. Пасля старту сезона ў КХЛ прадстаўнікі Эша пайшлі на саступкі ў суме кантракта, і бакі, нарэшце, дасягнулі згоды.
Эш (нар. у 1978 г. у штаце
Выступаў за зборную ЗША на чэмпіянатах свету 2000, 2001, 2008, 2009 гадоў.
У складзе мінскага «Дынама» таксама гуляюць варатары Андрэй Мезін і Міка Окса.





