Украіна мае намер ажыццявіць выпрабавальную прапампоўку 80 тысяч тон венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод ужо ў канцы лістапада 2010 гады. Для гэтага прыйдзецца пераключыць нафтаправод
«Выпрабавальны пуск, я думаю, будзе ў канцы лістапада», — заявіў міністр паліва і энергетыкі Украіны Юрый Бойка са спасылкай на пратакольнае рашэнне, прынятае ўрадам.
Нафтаправод
Па дадзеных Мінпаліўэнерга Украіны, краіна мае тэхнічныя магчымасці для прыёму нафты ў чарнаморскіх портах краіны, яе перавальванні і далейшага транспартавання ў Беларусь з выкарыстаннем чыгуначнага і трубаправоднага транспарта ў адпаведнасці з прапанаванымі беларускім бокам аб’ёмамі — да 4 мільёнаў тон нафты ў перыяд з 1 траўня 2010 па красавік 2011 году з наступным павелічэннем да 10 мільёнаў тон нафты ў год.





