Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» паставілі ў цэнтры Мінска, каля ГУМа намёт, каб збіраць там подпісы па вылучэнні ў кандыдады ў прэзідэнты лідара кампаніі Уладзіміра Някляева. Сам сп. Някляеў кажа, што намёт мае стаяць круглыя суткі, а ў ім будзе знаходзіцца некалькі чалавек. Каля намёта адразу пасля яго з'яўлення было шмат ціхароў.
Людзі ў форме былі і з боку Някляева -- за гадзіну да нямёта ля пікетаў з'явіліся адстаўныя вайскоўцы, якія прыйшлі падтрымаць кандыдата і выказаць сваё стаўленне да сучаснай беларускай арміі. На іх думку, яна створаная для парадаў, а не для рэальнай абароны Айчыны. Сярод адстаўнікоў былі Аляксандр Камароўскі, Аляксандр Лагада і іншыя.
За хвіліну да таго, як паўстаў намёт, ля ГУМа праходзіў міністр унутраных справаў Куляшоў.
За гадзіну да нямёта ля пікетаў з'явіліся адстаўныя вайскоўцы, якія прыйшлі падтрымаць Някляева.
Уладзімір Някляеў кажа: нідзе не зафіксавана, што гэтага нельга рабіць — збіраць подпісы з раніцы, удзень, увечары, уначы. «Таму мы вырашылі паставіць намёт. А што не забаронена, тое дазволена», — сказаў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты і дадаў,
што калі іншыя кандыдаты вырашаць далучыцца, то яго кампанія гатова дапамагчы намётамі.
Выпадкова, альбо не, але за некалькі хвілін да пачатку акцыі ля пікетаў «Гавары праўду!» з’явіўся міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў. Што праўда, хутка знік.
Нагадаем, што сёння Гаспадарчы суд Мінска (ГСМ) задаволіў пазоў Мінгарвыканкама аб пазбаўленні дзяржаўнай рэгістрацыі





