Новы шум вакол Някляева: у часе сустрэчы з беларускімі блогерамі лідэр кампаніі «Гавары праўду» двухсэнсоўна выказаўся па палітычна датклівым пытанні прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Правакатыўнае пытанне задала яму блогерка lamma_mamma.
«— Калі вы прэтэндуеце на месца кіраўніка дзяржавы, значыць, у Вас ёсць сваё меркаванне пра Абхазію… Ці прызнаяце вы Абхазію?
— Я? Абхазію?! (смех у зале)
— Скажыце, вы прызнаяце яе як самастойную дзяржаву?
— Так, я прызнаЮ Абхазію. Я прызнаЮ Абхазію, таму што ведаю, што ёсць абхазы… Ёсць такая культура, ёсць такая літаратура. Я ведаю гэта і прызнаЮ, што ёсць такая Абхазія».
«Гаворка не ішла пра палітычнае прызнанне Абхазіі і Асеціі. Размова вялася пра культурнае самавызначэнне абхазскага народа, — удакладніў кандыдат у прэзідэнты карэспандэнту «Нашай Нівы». — Так, я выступаю за
культурна-этнічную аўтаномію Абхазіі. Але дзяржаўныя межы Грузіі я б не парушаў», — сказаў У.Някляеў.
Аднак некаторых блогераў такая двухсэнсоўнасць абурыла. «Някляеў — гэта чалавек «ні пра што». Ты можаш мне сфармуляваць яго пазіцыю? Чалавек можа гаварыць пра ўсё, але пры гэтым — ні пра што. Пазіцыянавання няма ніякага, наогул. Ні аднаго канкрэтнага пытання, ні аднаго пэўнага адказу, дзе б там ні было», — піша эканаміст Сяргей Чалы, які браў удзел у сустрэчы як блогер.
«З
Абхазія і Паўднёвая Асеція былі населеныя нацыянальнымі меншасцямі, з вялікай доляй этнічна грузінскага насельніцтва. У Абхазіі грузіны складалі нават большасць. Расія падтрымала незалежніцкія рухі ў гэтых рэгіёнах, але прызнала незалежнасць гэтых лапікаў зямлі толькі пасля таго, як акупавала іх тэрыторыі. Там адбыліся этнічныя чысткі, у выніку якіх грузінская частка насельніцтва была выгнаная.
Менавіта непрызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі стала лакмусавай паперкай геапалітычнага развароту лукашэнкаўцаў. «Іх жа ніхто не прызнаў, адзін нейкі востраў толькі прызнаў», — ва ўласцівым стылі пакпіў Аляксандр Лукашэнка. Катэгарычна супраць прызнання незалежнасці гэтых краін выступілі Еўрасаюз і ЗША.
У той жа час за прызнанне Абхазіі выказваліся ў той ці іншай форме лідэр





