12 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

Ноччу па Віцебскай вобласці, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег.

Вецер заходні, паўночна-заходні ад 5 да 10 метраў у секунду, парывы да 14 метраў у секунду. Днём у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру да 15–20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 1 градуса марозу да 6 градусаў цяпла.

Днём чакаецца 5–11 градусаў вышэй за нуль.

Кіроўцам варта падумаць пра замену шынаў на зімовыя, а бацькам — пра цёплы, сухі абутак для дзяцей.

У цэлым кастрычнік чакаецца даволі цёплы, у межах нормы. У бліжэйшыя два тыдні маразоў не прагназуецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?