Кямецкі клуб у сярэднім збірае на сваіх матчах 80762 гледача.

Далей ідуць брытанскі «Манчэстэр Юнайтэд» (75165 гледачоў) і мадрыдскі «Рэал» (70 000).

Самы маланаведвальны клуб топ-пяцёркі еўрапейскіх чэмпіянатаў — італьянскі «К’ева» (7 500).

Вынікі беларускага чэмпіянату куды сціплейшыя. Мы далёка ад Топ-5, дый, відаць, знаходзімся па-за дваццаткай еўрапейскіх чэмпіянатаў.

Пастаянную статыстыку наведвальнасці матчаў беларускага першынства ў вышэйшай лізе штотур вядзе газета «Спортивная панорама»

Па стане на 27 верасня (інфармацыя за 26 тураў) матчы з удзелам БАТЭ ў сярэднім наведвае 3 656 гледачоў,

на 2-м месцы — брэсцкае «Дынама» (2 894), затым мінскае «Дынама» (2 563), за ім — «Нафтан» — 2 463.

Найгоршыя паказчыкі ў вышэйшай лізе ў жодзінскага «Тарпеда» — 1 971, ФК «Мінск» — 1 717, «Партызана» — 1 487.

У сярэднім матчы беларускага чэмпіянату наведвае 2 327 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?