У Бярозаўскім раёне затрыманы кіроўца, які збіў васьмігадовага хлопчыка і ўцёк з месца здарэння.

Як паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Касьянік, 8 кастрычніка каля васьмі гадзін вечара на вуліцы Леніна Белаазёрска вадзіцель на аўтамабілі «ВАЗ-21011» збіў васьмігадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Дзіця, якое жыве ў Белаазёрску, з пераломам касцей таза шпіталізаваны ў бальнцу.

Кіроўца з месца ДТЗ уцёк.

Праз гадзіну супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго па месцы жыхарства ў вёсцы Пяскі.

Гэта 21-гадовы рабочы аднаго з прадпрыемстваў Белаазёрска.

У яго няма правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі.

Як патлумачыў малады чалавек, аўтамабіль «ВАЗ-21011» належыць яму, аднак рэгістрацыйныя дакументы аформлены на іншага чалавека.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?