У Цюрыху, сярод іншых экспанатаў выставы сучаснага мастацтва, знайшлося месца і для кавалка мыла. Называецца гэты твор «Чыстыя рукі». Рэч у тым, што калі верыць аўтару Джані Моці, то мыла зроблена з тлушчу прэм’ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі.

Тлушч мастак атрымаў у клініцы, дзе Берлусконі рабіў ліпасакцыю, ад аднаго з супрацоўнікаў. У клініцы, аднак, адмаўляюць магчымасць атрымання прэм’ерскага тлушчу трэцімі асобамі, тым не менш, мыла з’яўляецца адной з разынак выставы. Назва «Чыстыя рукі» таксама досыць сімвалічная: маецца на ўвазе акцыя італьянскіх уладаў, праз якую выявіліся карупцыянеры, адным з якіх і апынуўся Берлусконі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?