Наступны супернік барысаўскага БАТЭ па групавым турніры Лігі Еўропы ФК «Шэрыф» у прапушчаным матчы 9-га тура чэмпіянату Малдовы згуляў 10 кастрычніка на выездзе ўнічыю з «Рапідам» з Гідзігіча — 1:1.

Ціраспальская каманда, якую трэніруе беларускі спецыяліст Андрэй Сасніцкі, першай адкрыла лік (на 8-й хвіліне вызначыўся Сяргей Георгіеў), але на 45-й хвіліне «Рапід» лік зраўняў (Станіслаў Лука).

Нагадаем, што ў 10-м туры 3 кастрычніка «Шэрыф» згуляў нічыю ў малдоўскім класіка ў Кішынёве з «Зімбру» — 1:1.

Пасля 11 тураў «Шэрыф» займае 5-ты радок у турнірнай табліцы чэмпіянату Малдовы. У клуба 20 балаў (5 перамог, 5 нічыіх, 1 параза, розніца мячоў: 16–4). На першым месцы ідзе «Іскра-Сталь» з Рыбніцы з 25 баламі.

У 12-м туры, што пройдзе 16 кастрычніка, «Шэрыф» згуляе ў Ціраспалі з клубам «Мілсамі» з Аргеева — камандай, што зараз займае 4-е месца.

***

Матч «Шэрыф» — БАТЭ пройдзе 21 кастрычніка ў Ціраспалі. У Мінску каманды сустрэнуцца 4 лістапада.

У нашай групе БАТЭ пасля 2-х тураў лідзіруе з 4 баламі, у «Шэрыфа» і AZ — па 3 балы, у кіеўскага «Дынама» — 1 бал.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?