За апошнія трое сутак у Беларусі зарэгістравана 69 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх 17 чалавек загінулі і 65, у тым ліку сем дзяцей, атрымалі траўмы.

Пра гэта паведаміў начальнік службы прафілактыкі і прапаганды бяспекі дарожнага руху спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла» ўпраўлення ДАІ МУС Яўген Лапец.

У параўнанні з папярэднімі выхаднымі аварыйнасць і цяжкасць наступстваў ДТЗ узрасла. За 1–3 кастрычніка было ўчынена 61 ДТЗ, у якім 14 чалавек загінулі і 64 атрымалі раненні.

Пяцёра з сямі пацярпелых у ДТЗ дзяцей атрымалі траўмы па віне бацькоў, якія парушылі правілы перавозкі пасажыраў у транспартных сродках.

Два дарожна-транспартныя здарэнні з пацярпелымі былі ўчыненыя нецвярозымі вадзіцелямі. За кіраванне аўтамабілямі ў нецвярозым стане затрымана 527 чалавек.

Восем з 17 загінулых у ДТЗ — пешаходы, тры — веласіпедысты. Прычынамі іншых аварый са смяротным зыходам з’яўляюцца перакульванне транспартных сродкаў, лабавое сутыкненне, наезд на перашкоду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?