апошнюю дэкаду верасня на жыллёвым аўкцыёне ў Мінску патэнцыйным пакупнікам прапанаваліся 24 кватэры, у якіх кошт квадратнага метра быў крыху больш за тысячу долараў.

Аднак попыт на прапанаванае жыллё быў мінімальны,

таму на аўкцыёне была прададзеная толькі адна двухпакаёвая кватэра (кошт квадратнага метра склаў 1035 долараў).
Наш эксперт — старшыня савета Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць» Мікалай Прасталупаў паспрабаваў спрагназаваць далейшае развіццё падзей на другасным рынку жыллёвай нерухомасці сталіцы.

Пакупнікі чакаюць далейшага патаннення

Сёння на другасным рынку жылля назіраецца амаль самы слабы попыт на стандартныя кватэры за апошнія 2–3 гады. Дарагое жыллё ўвогуле не прадаецца. Што датычыцца мінулага аўкцыёну… Дом па вуліцы Ясеніна з’яўляецца маналітна-каркасным, а кватэры ў ім абсталяваныя лічыльнікамі цяпла, што дазваляе рэгуляваць яго паступленне ў кожны пакой. Побач з домам ёсць рынак, а крыху далей — буйны гандлёвы цэнтр. Гэта плюсы, аднак… Сам жылы дом знаходзіцца каля кальцавой дарогі, дзе побач няма поўнага «камплекта» сацыяльнай інфраструктуры.

Аднак галоўнае, на думку Мікалая Прасталупава, у тым, што пакупнікам прапанаваліся толькі двухпакаёвыя і трохпакаёвыя кватэры, мінімальны цэннік на якія складаў ад 63 да 75 тысяч і ад 87 да 88 тысяч долараў адпаведна. Цалкам разлічыцца з забудоўшчыкам неабходна было на працягу месяца. Проста ў людзей няма такіх грошай, а крэдыты пад набыццё жылля ў банкаў застаюцца даволі вялікімі.

Такія кватэры на аўкцыёнах прапануюцца без аздаблення, а грошы на канчатковую апрацоўку неабходна шукаць немалыя.

Існуе яшчэ адзін фактар — чаканне «халявы». Кватэры вялікіх плошчаў у забудоўшчыкаў з цягам часу звычайна таннеюць. А яшчэ вельмі кемлівыя пакупнікі спадзяюцца, што кошт такіх кватэр у забудоўшчыкаў застанецца нязменным у айчыннай валюце, а вось пасля Новага года гэтае жыллё ў замежнай валюце можа і патаннець. Я бы не выключаў і такі сцэнарый. Нешта падобнае ўжо было ў пачатку мінулага года.

Долевае будаўніцтва выжывае за кошт «чаргавікоў»

У бліжэйшыя 2–3 месяцы істотнага патаннення жылля ў Мінску не будзе, лічыць Мікалай Прасталупаў. Зніжаць кошт будаўніцтва не збіраюцца і непасрэдныя забудоўшчыкі камерцыйнага жылля, а таксама не гатовыя ісці на сур’ёзныя зніжкі і прыватныя прадаўцы кватэр.

Асобныя камерцыйныя структуры больш-менш паспяхова працягваюць сваю дзейнасць толькі таму, што каля 90 працэнтаў іх кліентаў-дольшчыкаў з’яўляюцца чаргавікамі, якія выкарыстоўваюць ільготныя крэдыты. Акрамя таго, кошт квадратнага метра для іх абмежаваны.

Прапанова застаецца стабільна высокай

Сёння на другасным рынку жыллёвай нерухомасці ў каталогу агенцтваў нерухомасці існуе каля 9 тысяч кватэр, якія выстаўленыя на продаж. На працягу апошніх 6 месяцаў колькасць прадаўцоў застаецца нязменнай. Гаспадары дарагіх ці нестандартных кватэр пакідаюць рынак, бо спадзяюцца дачакацца лепшых часоў. З’яўляюцца новыя прадаўцы, якім тэрмінова спатрэбіліся грошы.

Мікалай Прасталупаў прагназуе, што прыкметнае патанненне кватэр на другасным рынку магчымае ў першыя два месяцы новага года, калі попыту на жыллё ўжо традыцыйна амаль не існуе. Аднак, недзе ў красавіку-маі рынак зноў павінен «заварушыцца», таму кватэры могуць нават крыху падаражэць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?